Знайсці
04.10.2021 / 23:25

Вадзім Гігін сышоў з пасады дэкана факультэта філасофіі БДУ ў таварыства «Веды»

Вадзім Гігін, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, кандыдат гістарычных навук, быў абраны старшынёй праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага абʼяднання «Беларускае таварыства «Веды» яшчэ на пачатку верасня, але тады навіна прайшла незаўважнай.

Гігін пры сваім прызначэнні паабяцаў «доўга не разгойдвацца».

Павялічыць

Фота: bsu.by

«Таварыства» Веды» — арганізацыя з велізарнай гісторыяй, знакавае абʼяднанне, якое ўнесла вялікі ўклад у папулярызацыю навукі. У апошні час яно было не вельмі прыкметна ў інфармацыйнай і грамадскай прасторы», — заўважыў Гігін і дадаў, што

цяпер стаіць задача «зрабіць з арганізацыі інструмент данясення актуальнай грамадска-палітычнай, гісторыка-культурнай і іншай інфармацыі да грамадзян краіны. Бо ва ўмовах гібрыднай вайны ў Беларусі ствараецца шмат негатыўных стэрэатыпаў».

Гігін паабяцаў, што дзейнасць таварыства будзе актывізавана.

Дарэчы, у свой час Лукашэнка як раз быў адказным сакратаром таварыства «Веды» ў Шклове. Відаць, ён лічыць той вопыт удалым, калі зноў звярнуўся да гэтага савецкага інструмента прапаганды.

Новым дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ прызначаная кандыдат філасофскіх навук Вераніка Сайганова

Працоўную дзейнасць у БДУ пачала ў 2006 годзе. Працавала выкладчыкам, старшым выкладчыкам і дацэнтам на кафедры філасофіі і метадалогіі навукі. У 2018 годзе стала загадчыцай кафедры філасофіі культуры.

Павялічыць

Фота: bsu.by

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31