Знайсці
01.10.2021 / 16:19РусŁacБел

Вольга Зельцэр не бачыла цела сына і не ведае, дзе яно цяпер

«Пакуль ідзе следства — нічога не распавядаюць». Еўрарадыё змагло звязацца з маці айцішніка Андрэя Зельцэра, які 28 верасня загінуў у перастрэлцы з сілавікамі.

Вольга Зельцэр не бачыла цела сына і не ведае, дзе яно цяпер і што з ім. «У міліцыі сказалі, што потым, калі скончыцца следства, выклічуць мяне і ўсё распавядуць», — кажа яна.

— Верыце, што ваш сын мог такое запланаваць?

— Не. Я пляваць хацела на тое, што кажуць і пішуць у інтэрнэце. Меркаванні, маніі… Мне ўсё роўна, хто і што піша, разумееце? Мне абсалютна ўсё роўна. Няхай пішуць.

Таксама мы запыталіся ў Вольгі Зельцэр, ці можам мы неяк падтрымаць яе. Яна адказала: «Ніхто мяне не падтрымае ніколі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930