Знайсці
28.09.2021 / 17:53РусŁacБел

Мінфін апублікаваў праект Падатковага кодэкса. Што ў ім новага?

Верагодны варыянт Падатковага кодэкса гуляў па сеціве даўно. Але сёння Міністэрства фінансаў апублікавала праект Падатковага кодэкса. З новага ў ім — адмена спрошчанай сістэмы падаткаабкладання для ІП, адвакатаў і натарыусаў, што працуюць праз бюро. Таксама ў законапраекце ідзе гаворка пра адмену адзінага падатку з 2023 года для ІП.

Акрамя гэтага, новы кодэкс уводзіць паняцце «прафесійны даход». Гэта даход, які чалавек атрымлівае, калі не мае працадаўцы, не наймае людзей па працоўных і іншых дамовах. Сюды ўваходзіць і даход, што атрымліваецца ад выкарыстання маёмасці.

Таксама кодэкс прадугледжвае павышэнне падатку на даходы фізічных асоб. Але ў тым выпадку, калі яны не могуць пацвердзіць іх крыніцы. Падатак у такім выпадку плаціцца з розніцы паміж даходамі і расходамі. І калі раней ён складаў 16%, то ў новым кодэксе яго хочуць павысіць да 20%.

У кодэксе таксама ўказана, што спачатку ўлады хочуць павысіць збор для ўладальнікаў аграсядзібаў. Спачатку да 31 рубля, а пасля ўвогуле адмяніць яго.

У дадатак прапісана павелічэнне зямельнага падатку (павышэнне складзе да 10%), падатку для тых, хто здае жыллё, а таксама акцызаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930