Знайсці
21.09.2021 / 16:24РусŁacБел

Прэм'ер назваў прагнозныя лічбы росту эканомікі на 2022 год

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Савета Міністраў назваў прагнозныя паказчыкі росту эканомікі на 2022 год, піша БелТА.

Галоўчанка назваў такія лічбы:

тэмп росту ВУП складзе 102,9%,

рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва плануюцца на ўзроўні 102%,

інвестыцыі ў асноўны капітал павінны вырасці на 3,3%,

экспарт тавараў і паслуг павінен павялічыцца на 6,3%.

На субсідзіраванне грамадзян па льготным будаўніцтве жылля прадугледжваюцца сродкі ў аб'ёме 476 млн рублёў, што ў 1,5 разы вышэй за ўзровень бягучага года.

Мінэканомікі разлічыла, што прагнозы развіцця знешніх рынкаў даюць магчымасць у наступным годзе нарасціць валютную выручку на $2,7 млрд. Пры гэтым асноўны прырост павінен быць забяспечаны за кошт нарошчвання фізічных аб'ёмаў экспарту, адзначыў прэм'ер-міністр.

Чытайце таксама: У Мінэканомікі назвалі, які будзе сярэдні заробак у наступным годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930