Знайсці
19.09.2021 / 09:19РусŁacБел

«Чыпаліна» — гэта пра нас, акупацыйны рэжым супраць народа-гародніны». Прамова расійскага пісьменніка Глухоўскага на прэміі GQ

Пісьменнік Дзмітрый Глухоўскі 17 верасня атрымаў прэмію часопіса GQ у катэгорыі «Аўтар года». На цырымоніі ён выступіў з яркай прамовай, у якой заявіў, што палічыў за лепшае б аддаць свой прыз Джорджу Оруэлу або Джані Радары. Скончыў свой выступ Глухоўскі заклікам вызваліць палітвязняў. Вось поўная расшыфроўка яго прамовы.

Дзмітрый Глухоўскі: я хацеў сказаць, што я, вядома, ўсцешаны, але ўзнагарода дасталася мне незаслужана. Рэч у тым, што апошнія сем гадоў, з 2014-га памятнага ўсім вам года, месца ў спісе, у дзясятцы бэстсэлераў працягвае займаць Джордж Оруэл з кнігай «1984». Гэта праўда. У мінулым годзе ён заняў другое месца ўжо, абышоўшы ўсіх астатніх пісьменнікаў, уключаючы ў асаблівасці айчынных, якіх наогул наш чытач не мілуе.

Чаму так адбываецца, я не ведаю, але падазраю, што народ не такі дурны, як здаецца некаторым іншым яго абраным прадстаўнікам. Ці не абраным. Гэта раз. І самае галоўнае… яшчэ адзін момант, паколькі ў нас гумарыстычны вечар, Іван [Ургант] задаў танальнасць…

Іван Ургант: Не скажыце, Дзмітрый, не скажыце…

Дзмітрый Глухоўскі: паколькі я ўсё яшчэ ўязны і, будзем спадзявацца, выязны…

Іван Ургант: Будзем спадзявацца.

Дзмітрый Глухоўскі: Хацеў сказаць яшчэ напрыканцы, што я б, вядома, прэмію гэтую аддаў — паколькі Джордж Оруэл памёр — іншаму чалавеку, які, на жаль, таксама памёр. Яго завуць Джані Радары.

Джані Радары па-сапраўднаму заслугоўвае вось гэтую штуку-друку шкляную, бо ён напісаў кнігі пра Чыпаліна і «Джэльсаміна ў краіне хлусаў».

Ну, «1984» змрочна, але я рэкамендую вам, калі хтосьці не чытаў у дзяцінстве, выпадкова прапусціў, гэтыя дзве кнігі. «Чыпаліна» — гэта проста ўсё, што цяпер разгортваецца, пачынаючы са студзеня, у нас у краіне, адзін у адзін, вельмі смешна. Зараз дзецям чытаў, абсікацца. Значыць, проста пра нас, усё вось гэта — акупацыйны рэжым садавіны супраць народа-гародніны.

І, нарэшце, «Джэльсаміна ў краіне хлусаў» — гэта такая краіна, [куды] трапляе хлопчык з рабоча-сялянскай Італіі. Трапляе ў краіну, дзе нельга называць рэчы ні ў якім разе сваімі імёнамі. Сыр называецца «ласцікам», чарніла «гэта «малако», ні ў якім разе нельга называць сыр «сырам», а ласцік «ласцікам», таму што за гэта — адразу ў турму.

Што я хацеў сказаць у сувязі з гэтым. Вы можаце сказаць, што гэта дзіцячыя кніжкі. Але мы з вамі, дарагія сябры, уступаем — асабліва на будучых вось гэтых «вяровачных» выходных — у эпоху, калі дастаткова ўжо грамадзянскай мужнасці ў тым, каб рабіць, як мама нам у дзяцінстве казала правільна рабіць. Гэта значыць не хлусіць і не баяцца. І не улюлюкаць, калі іншых штурхаюць нагамі. І не прыкідвацца. Гэта ўжо акт грамадзянскай мужнасці, так.

Я вось хацеў вас заклікаць да гэтага: памятаць, што нас усіх у дзяцінстве вучылі пэўным рэчам. [Калі] нават цяпер ваша мама вам кажа не высоўвацца, то ў дзяцінстве яна вам казала іншае.

Ну, Свабоду палітвязням. Дзякуй вялікі.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930