Знайсці
16.09.2021 / 09:50РусŁacБел

У Мінску з'явіцца яшчэ адзін ландшафтна-забаўляльны парк

Новы парк з'явіцца паміж вытворчай тэрыторыяй ААТ «Камволь» і мікрараёнам Лошыца.

turist.by

Пра гэта «Мінск-Навінам» паведаміў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Раман Мельнік.

«Ужо распрацаваны горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ўздоўж Свіслачы ад вул. Дзянісаўскай да Чыжоўскага вадасховішча. Ён уключыць і тэрыторыю Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу, — распавёў Мельнік.

— У зоне праектавання размясціліся дзве экасцежкі. Адна з іх, «Срэбраны Лог», пачынаецца ад скрыжывання вул. Пляханава і Якубава працягваецца на 800 м праз зялёную зону паміж вул. Якубава і Свіслаччу да прыпынку грамадскага транспарту на рагу вуліц Якубава і Малініна. Акрамя таго, тут абсталявана яшчэ адна экасцежка «Горад птушак». Бо Срэбраны Лог — гэта ўнікальная багністая нізіна ў пойме Свіслачы, якая стала домам для многіх відаў птушак, у тым ліку і занесеных у Чырвоную кнігу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930