Знайсці
10.09.2021 / 15:42РусŁacБел

Андрэю Пачобуту прыйшоў ужо трэці ліст ад Васкрасенскага

Палітвязню Андрэю Пачобуту, затрыманаму 25 сакавіка ў рамках так званай «польскай справы», прыйшло ўжо тры лісты ад Юрыя Васкрасенскага.

Андрэй Пачобут, фота з сацыяльных сетак

У апошнім лісце Васкрасенскі піша, што мае намер прадстаўляць ягоныя інтарэсы і прасіць аб вызваленні, паведамляе «Радыё Свабода».

Андрэй раней адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адзначыў, што нікому не даваў паўнамоцтваў прадстаўляць свае інтарэсы ў пытанні памілавання.

Гродзенскі журналіст, актывіст не прызнанага ўладамі Саюза палякаў Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка. Яго вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), яму пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930