Андрэю Пачобуту прыйшоў ужо трэці ліст ад Васкрасенскага
Палітвязню Андрэю Пачобуту, затрыманаму 25 сакавіка ў рамках так званай «польскай справы», прыйшло ўжо тры лісты ад Юрыя Васкрасенскага.
Андрэй Пачобут, фота з сацыяльных сетак
У апошнім лісце Васкрасенскі піша, што мае намер прадстаўляць ягоныя інтарэсы і прасіць аб вызваленні, паведамляе «Радыё Свабода».
Андрэй раней адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адзначыў, што нікому не даваў паўнамоцтваў прадстаўляць свае інтарэсы ў пытанні памілавання.
Гродзенскі журналіст, актывіст не прызнанага ўладамі Саюза палякаў Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка. Яго вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), яму пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.
Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Кіраўніцтва расійскага прадпрыемства даносіла на экаактывістаў Магілёва, каб вырашыць уласныя праблемы
 5
Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
 24
Ціханоўская наведае Мальту
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера