Знайсці
06.09.2021 / 14:23РусŁacБел

Следства вызначылася з версіяй смерці Віталя Шышова ў Кіеве, але пакуль не раскрывае інфармацыю

Міністр унутраных справаў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што следства па справе смерці кіраўніка «Беларускага дома ва Украіне» Віталя Шышова ўжо вызначылася з версіяй трагедыі. Аднак канкрэтна не адказаў на пытанне.

«Я б аддаў права абвяшчэння вынікаў расследавання менавіта паліцыі. Магу сказаць, што паліцыя зараз прыцягнула міжнародных экспертаў для рэцэнзій заключэнняў атрыманых экспертыз. Калі будуць атрыманыя высновы, мы абвесцім інфармацыю, якая ёсць», — сказаў ён.

На ўдакладняючае пытанне журналіста: забойства або самагубства, Манастырскі адказаў: «Для следства зразумела, але хай усё ж такі скажа само следства».

Віталь Шышоў, адзін з заснавальнікаў «Беларускага дома ва Украіне», прапаў раніцай 2 жніўня ў Кіеве. Ён пайшоў на ранішнюю прабежку і не вярнуўся. На наступны дзень яго знайшлі павешаным у адным з лесапаркаў горада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930