Знайсці
04.09.2021 / 19:19РусŁacБел

Трагедыя ў Мазырскім раёне: хлопец забіў маці сваёй знаёмай, а пасля выпаў з самой дзяўчынай з 9 паверха — абое загінулі

Трагедыя адбылася ў шматдзетнай сям'і ў Мазырскім раёне.

Як паведамляе міліцыя, у кватэры на 9 паверсе знаходзілася 39-гадовая маці, яе 11-гадовы сын і старэйшая 21-гадовая дачка. У госці да дзяўчыны прыехаў 26-гадовы знаёмы з Рэчыцкага раёна. Па папярэдняй інфармацыі, паміж імі ўзнікла сварка, у якую была ўцягнута і маці дзяўчыны. Малады чалавек накінуўся з нажом на гаспадыню кватэры, ад раненняў яна памерла на месцы. За маму заступіўся непаўналетні сын — яму таксама былі нанесеныя раненні. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.

Канфлікт дзяўчыны і хлопца працягнуўся на лесвічнай пляцоўцы. Праз час іх цела знайшлі на казырку пад'езда. Хлопец у выніку падзення з акна памёр на месцы. Дзяўчына памерла ў аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі.

Цяпер следчыя высвятляюць усе акалічнасці таго, што адбылося.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930