Знайсці
01.09.2021 / 12:11РусŁacБел

Расія паставіць Беларусі дзясяткі самалётаў, верталётаў, сродкі супрацьпаветранай абароны

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з журналістамі ў Бабруйску распавёў аб запланаваных пастаўках у краіну ўзбраення і тэхнікі расійскай вытворчасці, паведамляе БелТА.

ТАСС

«У найбліжэйшы час (я падпісаў пазаўчора распараджэнне) з Расійскай Федэрацыі паставяць нам (не буду казаць, якія грошы і што) дзясяткі самалётаў, дзясяткі верталётаў, самага важнага ўзбраення СПА. Можа быць, нават C-400. Нам яны вельмі патрэбныя, я ўжо пра гэта казаў», — заявіў Лукашэнка.

«Словам, самае сучаснае абсталяванне. Мы дааснасцімся. Калі мы ўбачым на вучэннях («Захад-2021»), што нам трэба нешта яшчэ, значыць, мы купім у Расійскай Федэрацыі і паставім на ўзбраенне», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930