Знайсці
27.08.2021 / 11:04РусŁacБел

У меню школьнікаў з 1 верасня ўключаць яйкі перапёлак

З 1 верасня ў меню сталічных школ з'явяцца навінкі, а стравы будуць рыхтавацца на рапсавым алеі.

Дырэктар Камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч расказала БелТА пра навінкі, якія чакаюцца ў школьным меню з 1 верасня.

«Мы распрацавалі і ўжо атрымалі ацэнку прыкладнага двухтыднёвага меню. Там будуць новыя стравы, ёсць сезонныя і класічныя, якія палюбіліся дзецям», — распавяла Надзея Лукашэвіч.

З навінак яна назвала біточкі далікатныя, філе курынае пад смятанна-сырнай поліўкай (яно спадабалася дзецям у аздараўленчых лагерах).

«З 1 верасня запускаем навінку — у сняданках перапёлчыны яйкі. А таксама з новага навучальнага года мы працуем на беларускім рапсавым алеі. Ён аналагічны аліўкаваму, гэта карысны прадукт», — кажа Надзея Лукашэвіч.

Яна запэўніла, што сур'ёзнага павышэння коштаў не будзе, на кашальках бацькоў новаўвядзенні ў меню асабліва не адаб'юцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930