Знайсці
02.07.2021 / 14:37РусŁacБел

Выпускніцы юрфака БДУ Кацярыне Віннікавай, якая падзякавала звольненым па палітычных матывах выкладчыкам, далі 15 сутак

Дзяўчыну судзілі па ч. 1 артыкула 24.23 за незаконнае пікетаванне. 

Кацярына Віннікава 29 чэрвеня падчас урачыстага ўручэння дыпломаў выказала падзяку са сцэны Максіму Знаку і звольненым па палітычных матывах выкладчыкам.

Затым у яе ў інтэрнаце адбыўся ператрус, быў канфіскаваны ноўтбук, а дзяўчыну затрымалі. Сёння ў судзе Ленінскага раёна Мінска адбыўся суд (суддзя Клімчук). Кацярыну абвінавацілі, што яна «правяла пікетаванне», на якое не быў атрыманы дазвол выканкама.

«Нізкі паклон Алене Уладзіміраўне Лаеўскай, Новікавай Кацярыне Віктараўне, Аляксею Іванавічу Сахарчуку, Басалай Алене Іванаўне, Максіму Аляксандравічу Знаку.

Дзякуй за тое, што сваім прыкладам паказалі, хто такі юрыст і што такое права!» — сказала яна. 

Шмат чаму навучыцца можна было таксама яшчэ ў нядаўніх студэнтаў, а цяпер маладых перспектыўных юрыстаў. Напрыклад, такую магчымасць дае муткорт-рух [англ. moot court — навучальны судовы працэс. — НН], ва ўдзельнікаў якога на слыху імёны самых таленавітых юрыстаў Ксеніі Вячаславаўны Лапуцька, Іллі Салея, Ксеніі Філіповіч, многіх іншых выпускнікоў юрфака і ФМА.

І памятайце, калі ласка, усе, хто збіраюцца працаваць юрыстамі або працуе юрыстамі: права — гэта мастацтва дабра і справядлівасці. А дабро, розум і чалавечая годнасць у сукупнасці заўсёды перамагаюць».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930