Знайсці
23.06.2021 / 17:14РусŁacБел

Двое маладзечанцаў атрымалі суткі за нядзельную акцыю ля помніка пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі

За акцыю каля Помніка пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі двум маладзечанцам прысудзілі суткі адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Пётр Дыко атрымаў 15 сутак арышту, а Жанна Пілючонак — 25 сутак.

Яшчэ дзвюх жанчын, у якіх былі непаўналетнія дзеці, у нядзелю адпусцілі з аддзялення. Пра суды над імі пакуль нічога невядома.

Нагадаем, у гэтую нядзелю, 20 чэрвеня, ля Помніка пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі, па меркаванні супрацоўнікаў міліцыі, прайшла несанкцыянаваная акцыя. Людзей, што знаходзіліся побач, затрымалі міліцыянеры. У аддзяленне міліцыі таксама былі дастаўлены два карэспандэнты «Рэгіянальнай газеты», што знаходзіліся ля помніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930