Два рэгіянальныя чаты і тэлеграм-канал прызнаныя экстрэмісцкімі
Судом Салігорскага раёна 16 чэрвеня прынятае рашэнне ў дачыненні да рэсурсаў «Салігорск для жыцця чат», «Салігорск чат» і «Home Салігорск/Слуцк».
Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Мінскай вобласці.
У паведамленні адзначаецца, што ў чатах і канале сістэматычна вядуцца прамыя, ускосныя і ўтоеныя заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, распаўсюджваюцца экстрэмісцкія матэрыялы, публікуюцца абразы ў адрас чыноўнікаў і прадстаўнікоў праваахоўных органаў. «Таксама там размяшчаецца нацысцкая сімволіка (атрыбутыка) і пасты, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці», — паведамляе прэс-служба МУС.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера