Знайсці
18.06.2021 / 13:00РусŁacБел

Памёр археолаг Алег Іоў, які даследаваў Курапаты

Памёр вядомы беларускі археолаг Алег Іоў. Яму было 63 гады. Па словах сяброў, прычынай стала хвароба нырак.

Алег Іоў нарадзіўся ў 1957 годзе ў Бярозаўскім раёне. Скончыў гістфак БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю па археалогіі.

Усё сваё жыццё Іоў працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

Справай яго жыцця была археалогія беларускага Палесся.

Таксама Іоў даследаваў Курапаты. У канцы 1980-х яго, тады аспіранта, адправілі на дапамогу Зянону Пазняку, які першым расказаў пра гэта ўрочышча смерці. 

У суаўтарстве з Пазняком і археолагам Міколам Крывальцэвічам выдаў брашуру пра тыя раскопкі.

У другі раз Іоў судакрануўся з Курапатамі ў канцы 1990-х, калі ва ўрочышчы правялі ўжо чацвёртае па ліку даследаванне. Тады даследчык кіраваў раскопкамі.

Асобныя чыноўнікі надта хацелі знайсці «нямецкі след», але

Іоў застаўся верным гістарычнай праўдзе. Раскопкі засведчылі, што расстрэлы ажыццяўляла НКУС, і яны адбываліся ў канцы 1930-х гадоў.

Развітанне з Алегам Іовым адбудзецца ў панядзелак, 21 чэрвеня. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930