Знайсці
15.06.2021 / 18:36

Расія хоча прыцягнуць 20-30 тысяч беларускіх будаўнікоў

Расія хоча прыцягнуць 20-30 тысяч беларускіх будаўнікоў для працы над ключавымі аб'ектамі. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм'ер Расіі Марат Хуснулін, піша ТАСС.

Паводле яго слоў, у маі ён і віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Сівак дамовіліся ў самыя кароткія тэрміны адпрацаваць пытанне кошту прыцягнення беларускіх спецыялістаў для будаўніцтва ключавых аб'ектаў у Расіі.

Са слоў Хуснуліна, праз недахоп будаўнікоў расійскі ўрад гатовы прыцягнуць 20-30 тысяч спецыялістаў з Беларусі для працы над ключавымі аб'ектамі ў Расіі. У маі ў Маскве адбылася яго сустрэча з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Анатолем Сіваком. Бакі дамовіліся ў самыя кароткія тэрміны вызначыць кошт прыцягнення ў гэтых мэтах беларускіх будаўнікоў. Усе пытанні працаўладкавання будзе каардынаваць Міністэрства будаўніцтва Расіі.

Беларускіх будаўнікоў могуць задзейнічаць на будаўніцтве касмадрома Усходні, Усходняга палігона, культурнага цэнтра ў Калінінградзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31