Рэцэпт на выхадныя: фрытата з агароднінай і сырам
Фрытата — традыцыйны італьянскі амлет з рознымі начынкамі. Прыгатаваць фрытату дома і падаць на сняданак — просты спосаб адчуць сябе ў Італіі.
Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
на дзве порцыі
4 яйкі
2 зубчыкі часнаку
1 памідор
50 г пармезану (або іншага добрага сыру, прыкладам, берасцейскага «Вытрыманага»)
2 сталовыя лыжкі алею
1 салодкі чырвоны перац
пятрушка, соль, молаты чорны перац, рэпчатая цыбуля на смак
- Разбіць яйкі ў вялікую міску, пасаліць і паперчыць.
- Нацерці сыр, пакрышыць пятрушку.
- Дадаць сыр і пятрушку да яек і ўзбіць.
- Здрабніць часнок, нарэзаць цыбулю кольцамі, а перац і памідор кубікамі.
- Разагрэць алей на патэльні, абсмажыць часнок, а затым дадаць астатную агародніну і смажыць на працягу 4-5 хвілін.
- Уліць узбітыя яйкі і не здымаць патэльню з пліты яшчэ некалькі хвілін. Сярэдзіна фрытаты мусіць застацца вадкай.
- Давесці фрытату да гатоўнасці ў духоўцы на 180 градусаў хвілін 15.
0
0
0
0
0
0
Мінздароўя дазволіла продаж папулярных у народзе гарбат
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 3
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 12
Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?
 2
Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе
 4
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера