Знайсці
12.05.2021 / 19:31РусŁacБел

Харчовая дабаўка Е171, якая ёсць у жуйках, больш не лічыцца бяспечнай

Да такой высновы прыйшло Еўрапейскае агенцтва па бяспецы прадуктаў харчавання (EFSA).

Фота Depositphotos.com

EFSA абнавіла сваю ацэнку бяспекі харчовай дабаўкі Е171 (дыяксід тытану). Еўрапейскі рэгулятар сцвярджае, што гэту дабаўку больш нельга лічыць бяспечнай, калі яна выкарыстоўваецца ў ежы.

Е171 — гэта белы харчовы фарбавальнік, які надае ежы прыцягальны выгляд. Гэтую дабаўку таксама выкарыстоўваюць у леках, касметыцы і фарбах. Е171 часта выкарыстоўваецца ў жуйках, а таксама соусах, булёнах і іншых прадуктах, каб надаць ім патрэбны колер. Е171 ёсць і ў крэмах ад сонца, паперы, белым мыле і ў многіх іншых прадметах белага колеру.

Высновы EFSA датычацца толькі харчовых прадуктаў. Усімі іншымі прадметамі, якія маюць у складзе Е171, карыстацца бяспечна.

Шкода ад пераральнага ўжывання Е171 даследчыкі пакуль не даказалі, але яны больш не могуць гарантаваць бяспеку гэтай дабаўкі для арганізма. EFSA прааналізавала ўсе даступныя навуковыя звесткі і цяпер не выключае, што дабаўка можа быць генатаксічнай, таму яна не можа разглядацца бяспечнай у ежы.

Апошнія агляд Е171 еўрапейскі рэгулятар праводзіў у 2016 годзе. Тады даследчыкі прыйшлі да высновы, што дабаўка бяспечная, але заставаліся прабелы ў яе вывучэнні. За апошнія гады дадалося больш звестак, якія сведчаць пра магчымы адмоўны ўплыў Е171 на здароўе.

Даследчыкі выявілі, што Е171 можа быць генатаксічным. Гэта значыць, што дабаўка можа шкодзіць ДНК, што патэнцыйна можа прывесці да мутацый і анкалагічных захворванняў. Ёсць даследаванні, дзе на мышах было паказана, як наначасціцы TiO₂ могуць мець такі адмоўны ўплыў. Аднак навукоўцы не высветлілі, чаму гэта адбываецца, а ў некаторых іншых даследаваннях такога пашкоджання клетак не было.

Таму дакладнага механізма генатаксічнасці Е171 няма, але выключыць яе наяўнасць навукоўцы не могуць. Гэта значыць, што дапушчальнае дзённае ўжыванне Е171 не можа быць вызначана.

Е171 пакуль не забароненая, але ёсць імавернасць, што высновы новага даклада абумовяць забарону гэтай дабаўкі ў будучыні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930