Знайсці
12.01.2021 / 22:30РусŁacБел

Bloomberg: Здаецца, вакцына Sputnik V лепшая за кітайскую Coronavac

Агенцтва Bloomberg прааналізавала расійскую вакцыну ад каранавіруса Спутнік V. Нягледзячы на агульны скепсіс, водгук атрымаўся станоўчы. На думку старшага фарманалітыка Bloomberg Сэма Фазелі, расійская вакцына, здаецца, лепшая за кітайскую CoronaVac.

Аўтар адзначае, што Расія не апублікавала звесткі аб сваёй вакцыне на позняй стадыі III фазы. Аднак некаторыя высновы можна зрабіць па прэс-рэлізах.

Sputnik V быў пратэставаны ў выпрабаванні фазы III з удзелам 22 714 падыспытных, з трыма прамежкавымі аналізамі, калі колькасць пацверджаных выпадкаў дасягнула 20, 39 і 78 адпаведна.

Эфектыўнасць кожнага прамежкавага аналізу ў даследаванні Sputnik V нязменна складала 90% або вышэй. Не было таксама выпадкаў цяжкай формы Covid-19 у вакцынаваных асоб, хоць крытэрыі вызначэння цяжкасці захворвання не ясныя.

Sputnik V быў распрацаваны з выкарыстаннем перадавой тэхналогіі вакцынацыі, якая выкарыстоўваецца ў прэпаратах партнёрства AstraZeneca-Oxford University і Johnson&Johnson. Гэтыя двухдозныя вакцыны выкарыстоўваюць адэнавірусныя вектары.

Разам узятыя гэтыя дэталі — нават без вынікаў фазы III — даюць падставу думаць, што вакцына Sputnik V цалкам можа быць моцным кандыдатам. А вось пра кітайскую вакцыну CoronaVac такога сказаць нельга.

Таму аналітык Bloomberg адзначыў, што для сябе ён выбіраў бы вакцыну Sputnik V, а не CoronaVac.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930