Знайсці
11.01.2021 / 13:52

«За 22 дні ў больніцы я не чуў ніводнага добрага слова пра ўладу. Або алергія, або смех»

Павялічыць

23 лістапада 2020 года я захварэў. У той самы дзень лекарка з 25-й паліклінікі паабяцала праз тыдзень паставіць мяне на ногі.

Гісторык Анатоль Сідарэвіч перанёс цяжкую форму кавіду. «Амаль два тыдні я вегетаваў», — прызнае ён у дэталёвым аповедзе пра сваю хваробу.

За 22 дні ў бальніцы і шпіталі для ветэранаў Анатоль Сідарэвіч сутыкнуўся з рознымі людзьмі і апісвае іх настроі.

«За дваццаць два дні ў больніцы і шпіталі я не чуў ніводнага добрага слова пра ўладу. Калі б хто рабіў запісы размоў, што вядуцца у палатах, і даў іх паслухаць вярхам, то мо яны перасталі б гаварыць пра лялькаводаў з Захаду.

Нямала выказванняў нельга цытаваць: рускія маты — галоўныя і даданыя члены сказа. Даўно не чуў я такога мноства мацюкоў! Але гэта была толькі пара-тройка мужыкоў. Больш аматараў моцнага расійскага слова я ў больніцах не сустракаў.

Таго, хто раіў у якасці лекаў выкарыстоўваць 50 грамаў чыстага спірту і трактар, і што там яшчэ, лічаць галоўным вінаватым за маштабы эпідэміі ў краіне.

Ад таварышаў па няшчасці я наслухаўся аб расправах з іншадумцамі, аб гэбістах, якія кіруюць кадравай палітыкай на прадпрыемствах, аб кар’ерыстах на кіроўных пасадах… І пра сумленных людзей, якія адмаўляліся падпісваць дакументы на іншадумцаў, таксама пачуў.

У медыцынскіх работнікаў, здаецца, устойлівая алергія на ўладу. Хто прыхоўвае, а хто выказваецца адкрыта.

Найчасцей з улады і ўладатрымальніка смяюцца. Літаральна з кожнай яго заявы, з кожнага кроку. Паехаў у 6-ю мінскую больніцу — высмеялі, паехаў у Магілёў — высмеялі. Смяюцца з Качанавай, з «вучонасці» Мясніковіча…

Практычна ўсе выказваюць упэўненасць, што ва ўладзе зладзеі, карупцыянеры, ашуканцы. Недавер — татальны.

9 год таму я асмеліўся сцвярджаць: у краіне «пераважны настрой пакуль што — маўклівая нязгода большасці». І вось пажар на тарфяніку стаў відавочны, і вось у большасці прарэзаўся голас», — піша Анатоль Сідарэвіч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30