Знайсці
16.11.2020 / 13:15

«Дзяды і бацькі навучылі нас: у доме няма месца хлусні, хамству і гвалту». Зварот выкладчыкаў Полацкага ўніверсітэта ВІДЭА

Выкладчыкі і супрацоўнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта выступілі са зваротам да ўладаў і народу Беларусі.

— Беларусь — наш агульны дом, і іншага дома мы не маем, — кажуць яны. — Дзяды і бацькі навучылі нас: у доме няма месца хлусні, хамству і гвалту. Гэта — не палітыка. Гэта — адвечныя законы чалавечай маралі, без якіх немагчыма «людзьмі звацца». Славутыя землякі — Еўфрасіння Полацкая, Францішак Скарына, Ян Баршчэўскі, Вацлаў Ластоўскі, Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін — пакінулі нам запавет: жыві ў любові, жыві па праўдзе, жыві сумленна, барані Беларусь ад зла. Нас многа розных — Беларусь адна. Дзеля Радзімы будзем разам.

Аўтары звароту патрабуюць «свабодных і справядлівых выбараў», «вызвалення нявінна асуджаных і затрыманых», «пакарання злачынстваў супраць чалавечнасці».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30