Знайсці
30.09.2020 / 11:49

Памятаеце бабулю, якая з балкона ў кветках малілася за людзей на нядзельным маршы? Яна перадае пратэстоўцам словы падзякі

Эмацыйную бабулю, якая падчас маршу 27 верасня са свайго магічнага балкона на праспекце Незалежнасці вітала і падтрымлівала жэстамі пратэстоўцаў, запомнілі многія. Чуллівае відэа, дзе натоўп хорам крычыць ёй «Дзякуй!» хутка разышлося па сацыяльных сетках. Мы захацелі пазнаёміцца з яго гераіняй бліжэй, але дзверы кватэры ні яна, ні яе суседзі нам не адкрылі. Як пазней высветліцца, жанчына проста баіцца камунікаваць з незнаёмцамі, асабліва ў гэты час. Акрамя таго, пакуль пенсіянерка дрэнна сябе адчувае: апошнія дні супрацоўнікі хуткай дапамогі былі частымі гасцямі ў яе дома.

Але мы на ўсякі выпадак пакінулі у дзвярах запіску з нумарам для зваротнай сувязі, і Ніна Аляксееўна — менавіта так завуць гэтую 84-гадовую бабулю — знайшла ў сабе фізічныя сілы, каб перадаць беларусам словы падтрымкі.

Публікуем яе маналог, якім яна захацела падзяліцца:

«Беларусы! Я вас вельмі люблю і ганаруся вамі. Я памятаю 1994 год, і шэсці БНФ, і ўсё, што адбывалася тут са Змітром Завадскім і Паўлам Шараметам. Я сама збірала подпісы ў падтрымку добрых людзей… Але як жа змянілася Беларусь цяпер у лепшы бок! Якія ўсе салідарныя і прыгожыя. Як адно аднаму дапамагаюць. Я выйшла на балкон у нядзелю, каб памаліцца за ўсіх вас: было свята, Узвіжанне Святога Крыжа, а я чалавек веруючы. Малілася за тых, хто ідзе наперад і не баіцца. Я крычала богу: «Выратуй нашых прыгожых беларусаў!»

На тым тыдні двух студэнтаў запусціла да сябе, пратрымала крыху ў кватэры, каб яны схаваліся. Таму што па дварах людзі ў чорных касцюмах, свалата, адлаўлівалі гэтую моладзь.

А колькі было збітых пасля выбараў! Ëн пасля раскажа, што гэта ўсё фарбай намалявалі, сінякі гэтыя. Але я як былы доктар ведаю, якія дыягназы медыкі ставілі збітым. І людзі пасля гэтага ўсё роўна не баяцца, выходзяць і ведаюць дзеля чаго. Вы такія смелыя!

Асабліва хочацца падзякаваць дзяўчатам. Вы, усе мае беларусачкі, якія не баяцца. Я вас люблю матчынай любоўю. А ўлада гэтая скончыцца, вось убачыце. Хутка ім будзе канец. Святыя нам дапамогуць у нашай справе».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31