Знайсці
16.08.2020 / 14:12

Сотні тысяч мінчукоў прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць Лукашэнкі. Гэта найвялікшая маніфестацыя ў гісторыі Беларусі ФОТЫ

Сотні тысяч мінчукоў прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць Лукашэнкі. Гэта найвялікшая маніфестацыя ў гісторыі Беларусі. Ад 12-й гадзіны калоны дэманстрантаў з нацыянальнымі сцягамі рухаюцца ў бок цэнтра Мінска з Каменнай Горкі, Пушкінскай, Якуба Коласа, МТЗ, Курасоўшчыны, іншых рэгіёнаў.

Павялічыць

Сёння ўлады праводзяць таксама мітынг на Плошчы Незалежнасці.

13:55

Невядомы чалавек, перабінтаваны, з акрываўленымі плямамі на бінтах усталяваў на «Пушкінскай» вялізны крыж у памяць ахвяраў, забітым і збітым за апошні тыдзень.

Павялічыць

14:24

У цэнтры ўжо сабраліся дзясяткі тысяч апанентаў Лукашэнкі. Асабліва шмат іх каля стэлы

Тым часам Лукашэнка на афіцыйным мітынгу заявіў, што нават калі будзе мёртвым, ён не аддасць краіну. Якія новыя выбары? Хто на іх пойдзе? Бандыты і ўркі? - кажа Лукашэнка.

Лукашэнка кажа пра лялькаводаў, якія бачаць заходнія межы пад Мінскам. «Мы станем Брэсцкай крэпасцю, але краіну не аддамо».

Лукашэнка: «Загубіце першага прэзідэнта — гэта будзе пачатак канца».

14:29

На станцыі метро Кастрычніцкай велізарная плынь людзей, якія выступаюць за перамены

14:34

Тысячы людзей ідуць з цэнтра ў бок стэлы. 

Вялікі паток ідзе па праспекце Незалежнасці у раёне Якуюба Коласа. Нясуць 30-метровы сцяг.

Людзі скандуюць: «Ухадзі, ухадзі!».

Павялічыць

Ацаніць колькасць дэманстрантаў у цэнтры Мінска немагчыма. Калоны з дзясяткамі тысяч чалавек проста паўсюль.

15:00

Людзі нясуць 100-метровы бел-чырвона-белы сцяг. Людзі нясуць яго з «Маяка Мінск». Нейкія людзі на хадулях, вялікія колькасць бел-чырвона-белых сцягоў.

Павялічыць

15:05

Пратэсты адбываюцца ў іншых гарадах: Брэст, Гродна, Жлобін, Барысаў.

Павялічыць

15:15

Дзяўчына — БТ: Я працавала сммшчыкам на БТ, я больш не хачу там працаваць. Мае калегі таксама тут.

Павялічыць

15:20

Жанчына: Мне 53 года, я прыехала з Гомеля. Мы чакалі гэтага 26 гадоў. Мы хочам свабоднага жыцця.

Павялічыць

15:20

Гродна стаіць.

У Віцебску пратэсты.

15:25

Да стэлы ідзе Марыя Калеснікава. Але людзей так шмат, што без гукаўзмацнення яе ніхто пачуе і мала хто пабачыць

Павялічыць

15:30

На станцыі метро «Кастрычніцкая» вывальваецца з вагона група моладзі са сцягамі, крычыць «Жыве Беларусь!». Платформа рэагуе крыкам і апладысментамі, машыніст цягніка два разы сігналіць.

Павялічыць

15:36

Папулярная крычалка апошніх дзён — ТРЫ-БУ-НАЛ. Сотні тысяч беларусаў, абураныя злачынствамі сілавікоў, не хочуць ніякіх кампрамісаў, яны патрабуюць неадкладнай адстаўкі кіраўніка краіны і суда

Павялічыць

15:40

Машыніст метро, склад едзе ў цэнтр, па гучнай сувязі: «Жыве Беларусь!!!» І ўвесь вагон: «Жыве!»

Павялічыць

15:49

Прэс-сакратар каталіцкага касцёла Юрый Санько: Мы тут як удзельнікі, вось прыйшлі пасля імшы. Думаю, што павінна быць Божая справядлівасць. 

16:07

Фестываль каля стэлы працягваецца. У Мінску сёння спёка, таму многія вытрымліваюць шмат часу на сонцы. Але агульная колькасць удзельнікаў не змяншаецца — падыходзяць новыя і новыя людзі. Многія з іх прачыталі ў інтэрнэце, што сілавікоў няма і вырашылі далучыцца

16:10

У Брэсце людзі ідуць на сустрэчу са старшынём гарвыканкама.

Павялічыць

Гродна, фота Tut.by

Пінск, велізарны сцяг

Вось так выглядала акцыя пратэсту ў Мінску каля Стэлы прыкладна ў 16.00 з вышыні.

16:50

Уражвае арганізаванасць дэманстрантаў — людзі самі рэгулююць рух, каб прапусціць машыны, самі прыбіраюць бутэлькі і смецце, самі прывозяць ваду да стэлы

16:55

Стэлу «Горад-герой Мінск» абгарнулі ў агромністы бел-чырвона-белы сцяг. Яшчэ адзін сцяг усталявалі зверху

Павялічыць

Фота Яўгена Ерчака, Tut.by

Карэспандэнт @nashaniva пайшоў ад стэлы ў бок праспекта Незалежнасці і тэлефануе ў шоку: дзясяткі тысяч чалавек гуляе са сцягамі ўздоўж усіх суседніх вуліц

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

17:00

У Гродне скончыўся мітынг. Ён сабраў каля 40 тысяч чалавек. Людзі прайшлі ад Савецкай плошчы да плошчы Леніна па цэнтры горада. Агучылі патрабаванні да ўладаў. На сцэне працаваў свабодны мікрафон. Падзея прайшла без правакацый і затрыманьняў

Павялічыць

Маладзечна. Фота Рэгіянальная газета

17:15

Дэманстранты занялі тратуары праспектаў Пераможцаў, Машэрава, Незалежнасці ў іх цэнтральнай частцы, вуліц Няміга, Мельнікайце, Багдановіча, Старажоўскай. Адны ідуць ад Стэлы, другія — толькі да яе. Вуліцы запоўненыя сігналячымі машынамі. У той жа час добрая сотня тысяч яшчэ стаіць каля Стэлы Цяжка ацаніць агульную колькасць дэманстрантаў на вуліцах Мінска ў гэты момант. 

17:20

«ВДВ з народам», — крычаць хлопцы ў блакітных берэтах.

17:22

Людзі ідуць па праезнай частцы на Нямізе ў бок праспекта Незалежнасці.

17:32

Дэманстранты выйшлі на праезную частку праспекта Незалежнасці, Нямігі, тратуары Пераможцаў, Леніна, Раманаўскай Слабады, Гарадскога Вала, Мельнікайце, праспекта Машэрава. Ідуць да плошчы Незалежнасці.

17:33

Каля КДБ і МУС скандуюць «Выпускай» і «Сашу ў аўтазак».

17:34

Жыхары цэнтра выставілі на скрыжаваннях вуліц упакоўкі вады і пакеты з хлебам.

17:45

Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 4» паказаў шматтысячны мірны мітынг у цэнтры Магілёва. «Шмат людзей і магілёўцы у тым ліку хочуць свабоднай, незалежнай краіны. Каб тут не было гвалту, і можна было жыць спакойна», — дае каментар тэлеканалу ўдзельніца пратэсту.

17:46

Тым часам у Мінску людзі сабраліся ля Дома ўрада.

Крычаць: «Дзе БТ?», «Трыбунал!», «Сашу ў аўтазак».

17:55

Тым часам у Мінску людзі сабраліся ля Дома ўрада. Крычаць: «Дзе БТ?», «Трыбунал!», «Сашу ў аўтазак».

Фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31