Знайсці
15.06.2020 / 13:1943РусŁacБел

Наталля Кісель, якая нібыта сабрала 108 тысяч подпісаў, знялася з выбараў. І зірніце, каму яна «перадае» подпісы

Прэтэндэнтка ў прэзідэнты Наталля Кісель здымае кандыдатуру з перадвыбарнай кампаніі, паведамляе abw.by.

Партал апублікаваў блытаны ліст, падпісаны Наталляй Кісель і кіраўніком яе ініцыятыўнай групы Сяргеем Штодам. У ім тлумачыцца, што галоўнай задачай выбарчай кампаніі было праінфармаваць грамадства пра праблемы асацыяцыі грузаперавозчыкаў.

Свае «галасы» Кісель сімвалічна перадае сямі іншым прэтэндэнтам — у спісе ёсць Аляксандр Лукашэнка і Алег Гайдукевіч, які ўжо зняў сваю кандыдатуру, затое няма Віктара Бабарыкі.

Натуральна, працэдуры перадачы сабраных подпісаў няма. Зрэшты, няма і сведчанняў таго, што ў падтрымку Наталлі Кісель быў сабраны хоць адзін подпіс. 

Чытайце таксама:

108 тысяч подпісаў. Кіраўнік штаба Кісель заблытаўся ў лічбах, а пасля прызнаўся ў грубых парушэннях 

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Кісель абмацюкаў журналіста: Ты д***б, б***! Думаеш, цяпер нас здымуць з выбараў? АЎДЫЯ

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930