Знайсці
04.05.2020 / 11:432РусŁacБел

Другім чалавекам у Казахстане стаў 49-гадовы палітык новага пакалення

Маўлен Сагатханулы Ашымбаеў — фота са старонкі палітыка ў фэйсбуку

Маўлен Сагатханулы Ашымбаеў стаў новым спікерам сената Казахстана. Згодна з Канстытуцыяй, гэта другая пасада ў дзяржаве пасля прэзідэнта.

Да 2 мая спікеркай сената была дачка шматгадовага кіраўніка краіны Нурсултана Назарбаева. Шмат хто меркаваў, што яна стане пераемніцай, а прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў — пераходная фігура.

Аднак нечаканы крок новага прэзідэнта ўсё памяняў.

Ашымбаеў — чалавек з кола Такаева. Ён быў кіраўніком яго перадвыбарчага штаба, пасля паўгода быў памочнікам і, нарэшце, апошнія чатыры з паловай месяца быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Як і Такаеў, ён сын казахскага пісьменніка. Выхадзец з Алматы, былой паўднёвай сталіцы, ён вывучыўся на палітолага ў час перабудовы, а пасля стажыраваўся ў найлепшых універсітэтах ЗША. Ён гаворыць як па-казахску (гэта яго родная мова), так і па-руску і па-англійску.

Бацька новага кіраўніка сената быў пісьменнікам і тэлежурналістам. У 1991-м ён стаў кіраўніком тэлебачання краіны, але памёр 26 жніўня, не вытрымаўшы нервовага напружання ў час путча ГКЧП і вялікіх перамен. «Сагатханулы» — гэта казахскі варыянт імені па бацьку. Мама Ашымбаева — таксама казахскамоўная пісьменніца і перакладчыца. Яна пераклала на казахскую творы Андэрсэна і Амаду.

У Маўлена Ашымбаева тры дачкі.

Кар'еру Маўлен Ашымбаеў рабіў як аналітык. Ён узначальваў Цэнтр аналізу і стратэгічных даследаванняў Адміністрацыі прэзідэнта Казахстана, пасля працаваў у Радзе бяспекі краіны.

Пра палітычныя пазіцыі Ашымбаева сведчыць тое, што яго лічаць ініцыятарам арыштаў прыхільнікаў ДНР і ЛНР на тэрыторыі Казахстана. Збор сродкаў у падтрымку прарасійскіх сіл Данбаса казахі палічылі экстрэмісцкай дзейнасцю.

Падцягнуты і малады Ашымбаеў належыць да новага пакалення казахскай эліты. У той жа час ён не чужы сілавікам.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930