Знайсці
15.03.2020 / 12:46 78

Мінздароўя ў эмацыйнай заяве патлумачыла, чаму не патрэбны агульнанацыянальны каранцін, і бічуе панікёраў

«У апошні час у сацыяльных сетках і благасферы ўзнікаюць панічныя настроі і крытыка дзеянняў альбо, як многія лічаць, бяздзеянняў Міністэрства аховы здароўя па шэрагу пытанняў, — піша Прэс-служба ведамства. — У сувязі з гэтым Міністэрства аховы здароўя лічыць неабходным задаць нашым апанентам наступныя пытанні:

1) Якім чынам закрыццё мяжы РБ здольна гарантавана прадухіліць завоз каранавіруснай інфекцыі ў нашу краіну?

Калі ні адна дзяржава свету, якая ўвяла дадзеную меру, не забараніла ўезд сваім грамадзянам — таму што гэта немагчыма тэхнічна і няправільна маральна-этычна. Усе, напэўна, забыліся, што ў дадзены момант з 8 завазных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ў нашай краіне 7 было выяўлена менавіта ў беларускіх грамадзян, якія вярнуліся на радзіму з-за мяжы. Ці мы гатовыя адмовіцца ад нашай моладзі, якая вучыцца за мяжой і іншых суайчыннікаў і не ўпусціць іх дадому?

Чытайце таксама:

Чаму ў Італіі працэнт смяротнасці такі высокі?

2) Які эфект чакаецца ад закрыцця дзіцячых садоў і пачатковай школы? Калі ўжо добра вядома, што дзеці хварэюць значна радзей. А смяротных канцоў не было выяўлена наогул ніводнага.

Але дзеці часта хварэюць іншымі віруснымі інфекцыямі, уздым захворвання якімі мы назіраем у дадзены час. Таксама вядома, што пасля закрыцця дашкольных і школьных устаноў малалетнія дзеці, бацькі якіх, як правіла, працуюць, наўрад ці будуць адны дома. Хутчэй за ўсё, яны будуць знаходзіцца пад наглядам бабуль і дзядуляў, з якімі шчодра падзеляцца сваімі вірусамі і мікробамі. А пажылыя людзі якраз-такі і з'яўляюцца самай уразлівай групай, якая мае самую высокую рызыку развіцця цяжкіх ускладненняў вірусных інфекцый (грып, парагрып, адэнавірусы, адзёр, пнеўманіі) аж да смяротных вынікаў.

Ствараецца ўражанне, што прыхільнікі дадзеных мер хочуць павялічыць смяротнасць у старэйшай узроставай групе і павялічыць нагрузку на сістэму аховы здароўя.

Чытайце таксама:

База адрасоў хворых у публічным доступе і татальны кантроль. Як Сінгапуру ўдалося стрымаць Covid-19 — расказвае беларуска

3) Хто верыць, што пасля спынення вочнага навучання ва ўніверсітэтах, сярэдне-спецыяльных установах, старэйшай школе навучэнцы і студэнты будуць знаходзіцца дома або ў інтэрнаце і будуць пастаянна займацца адукацыйным працэсам?

Калі нехта ў гэта верыць — вывучыце досвед 2-х тыдняў дыстанцыйнага навучання студэнтаў БНТУ. І, як паказвае гэты досвед, частка з іх раз'едзецца па краіне, а асноўная маса будзе актыўна наведваць месцы агульнага карыстання, тусавацца, ладзіць «тэматычныя вечары» ў інтэрнатах і цесна камунікаваць паміж сабой.

Апытанка

4) Чаму незалежныя журналісты і эксперты, актыўна прапагандуючы адмену масавых мерапрыемстваў колькасцю больш за 100 чалавек, збіраюцца на прыём, арганізаваны адным з пасольстваў еўрапейскай краіны ў колькасці больш за 300 чалавек?

Пасля чаго актыўна патрабуюць аналізаў і абследаванняў на каранавірус без чаргі, паколькі ў часткі тых, хто сабраўся, на наступны дзень павысілася тэмпература і з'явіліся прыкметы інфекцыі.

Чытайце таксама: Францыя рэкамендавала не выкарыстоўваць ібупрафен пры каранавірусе

5) Якім чынам правядзенне дадатковых абмежавальных мерапрыемстваў прымусіць нашых людзей перастаць хаваць факты наведвання эпіднедабранадзейных краін, праходзіць міма арганізаваных пунктаў санэпідкантролю і перастаць хлусіць медыцынскім работнікам пра абставіны свайго захворвання?

6) Што павінен зрабіць Міністэрства аховы здароўя для таго, каб людзі сталі праяўляць адказнасць за сваё здароўе, пачалі выконваць элементарныя нормы бяспекі, рэкамендаваныя ўсім, хто вяртаецца з-за мяжы, выконваць нормы асабістай гігіены і рэспіраторнага этыкету?

Бо на сённяшні дзень у РБ праходзіць лячэнне некалькіх сотняў пацыентаў з запаленнем лёгкіх і толькі ў аднаго з іх прычынай стаў каранавірус і позні зварот. У 64 захворванне працякае ў цяжкай форме, і ні ў аднаго з іх няма COVID19, у сувязі з пнеўманіяй 34 пацыентам праводзіцца штучная вентыляцыя лёгкіх і ва ўсіх у іх адсутнічае каранавірусная інфекцыя».

Міністэрства аховы здароўя таксама ўскосна распавяло пра стан дырэктара «Марка» Мартынава.

«Пацыент, між іншым, не толькі жывы, але і мае станоўчую дынаміку ад лячэння і не заражаны каранавірусам».

«Што тычыцца мерапрыемстваў, якія праводзяцца на сённяшні момант: усе пацыенты (за выключэннем аднаго, які звярнуўся позна, стан якога ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці са станоўчай дынамікай) знаходзяцца ў здавальняючым стане. Некаторыя з іх ужо выпісаныя, частка — рыхтуецца да выпіскі, за астатнімі працягваецца назіранне і стан іх здароўя боязі не выклікае», — адзначыла Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя нагадала таксама аб неабходнасці, каб людзі пачалі клапаціцца пра сваё здароўе, аберагаць сваіх пажылых сваякоў, пераканаць іх нават у звычайны перыяд сезоннага ўздыму захворвання на вірусныя інфекцыі пабольш быць дома, паменш наведваць гандлёвыя цэнтры, паліклінікі і месцы масавага збору людзей».

Чытайце таксама:

Бізнэсмен прывёз каранавірус у Мінск. Праз яго ў каранцін трапілі дактары «Ладэ», студэнты БДУ, вучні гімназіі №20 і парачка тэнісістаў

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31