Беларускія юніёры прайгралі іспанцам у адборы на Чэмпіянат Еўропы па футболе
Фота АБФФ.
Футбалісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) пацярпелі другое паражэнне ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы ў швейцарскім Базелі, паведамляе БелТА. У сённяшняй сустрэчы з іспанскімі аднагодкамі беларусы прайгралі з буйным лікам 0:3.
У першым паядынку кваліфікацыйнай групы 12 беларускія футбалісты саступілі Швейцарыі 0:1. Зборная Беларусі страціла шанцы на выхад у наступны раўнд адбору.
У заключным матчы турніру каманда Кірыла Альшэўскага 16 кастрычніка згуляе з Андорай.
Турнірнае становішча: Іспанія - 6 ачкоў (2 матчы), Швейцарыя - 3 (1), Беларусь - 0 (2), Андора - 0 (1). У элітны раунд кваліфікацыі еўрапершынства выйдуць па дзве лепшыя каманды з 13 груп, якія далучацца да зборных Нямеччыны і Партугаліі. Фінальны этап юніёрскага чэмпіянату Старога Свету пройдзе ў ліпені 2019 года на стадыёнах Арменіі.