Знайсці
22.08.2017 / 15:05

Кіеў пра рызыкі супольных беларуска-расійскіх вучэнняў: Расія рыхтуецца да «вялікай вайны» з Захадам

Пад выглядам стратэгічных камандна-штабных вучэнняў «Захад-2017» у Беларусі Расійская Федэрацыя можа стварыць ударныя групоўкі войскаў для пераходу дзяржаўнай мяжы і ваеннага ўварвання ва Украіну, заявіў сакратар Савета нацбяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў.

Ён нагадаў, што за апошнія гады падобныя вучэнні неаднаразова выкарыстоўваліся Расіяй для дасягнення схаваных ваенна-палітычных мэтаў.

У прыватнасці, Турчынаў ўспомніў вучэнні «Каўказ-2008», калі расійскія войскі прыцягваліся да манеўраў і не вярнуліся з палігонаў у пункты пастаяннай дыслакацыі, пачаўшы ўзброеную агрэсію супраць Грузіі.

Падчас вучэнняў «Каўказ-2012» і «Каўказ-2016» былі адпрацаваны магчымыя варыянты прымянення груповак расейскіх войскаў і вядзення баявых дзеянняў на Паўднёва-Заходнім стратэгічным кірунку, у тым ліку супраць сіл НАТА.

Таксама вучэнні ВС РФ і Беларусі «Захад-2013» сталі пляцоўкай для адпрацоўкі сцэнарыяў узброенай агрэсіі супраць Украіны, якія Крэмль у агульных рысах паспрабаваў рэалізаваць у 2014—2015 гадах.

Падчас вучэнняў «Цэнтр-2015» пад прыкрыццём была створана ўдарная групоўка авіяцыі для прымянення ў Сірыі.

Пад выглядам бяспекі правядзення Зімовых алімпійскіх гульняў у Сочы у лютым 2014 года Расія разгарнула групоўкі войскаў для правядзення спецыяльнай аперацыі па акупацыі Крыма.

nv.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31