Знайсці
23.10.2012 / 15:44РусŁacБел

Кінафестываль «Лiстапад-2012» збярэ 43 краіны

У XIX Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лiстапад», які пройдзе ў мінскіх кінатэатрах з 2 па 9 лістапада, пакажуць карціны з 43 краін.
Удзел у фестывалі возьмуць 160 гасцей, 60 з якіх — замежныя артысты, рэжысёры і кінакрытыкі, паведаміла на прэс-канферэнцыі 23 кастрычніка ў Мінску выканаўца абавязкаў дырэктара дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Святлана Шыцікава.

«Гэты кінафестываль, бясспрэчна, самая значная падзея краіны ў сферы кінематаграфіі.

Сёлета спаўняецца 50 гадоў Беларускаму саюзу кінематаграфістаў, — зазначыла Шыцікава. — У сувязі з гэтым арганізатары фестывалю запрасілі старшыняў такіх саюзаў з розных краін. Жаданне прысутнічаць на нашым фестывалі выказалі дзевяць чалавек з розных краін. Таксама сёлета мы зробім упор на карціны айчыннага кінематографа. Глядач зможа ўбачыць стужкі, якія знялі „Беларусьфільм“ і „Белвідэацэнтр“ у 2011 і 2012 гадах. Усяго ж у межах конкурсных і пазаконкурсных праграм фестывалю будзе паказана прыблізна 150 фільмаў. Такога ў нас яшчэ не было».

Дырэктар УП «Кінавідэапракат» Васіль Коктыш зазначыў, што «гатовы апладзіраваць дырэкцыі фестывалю за складзеную праграму».

«Яна шыкоўная! Я вельмі рады за гледачоў, бо фільмы, якія яны змогуць убачыць на шырокім экране, потым не будзе магчымасці паглядзець. Аўдыторыя гэтага фестывалю не „папкорнаўская“, гэта людзі, якія здольныя глыбока разважаць. Спяшайцеся купіць білеты на кінапаказы: мяркую, будуць аншлагі», — сказаў Коктыш.

Цырымонія адкрыцця кінафестывалю адбудзецца 2 лістапада ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі.
Білеты коштам ад 50 да 110 тыс. рублёў можна набыць у касах палаца, а таксама на сайце kvitki.by. З падрабязнай праграмай фестывалю можна азнаёміцца на сайце listapad.com.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031