«Абрабаванне казіно»: новы фільм з Брэдам Пітам
Не чысты баявік.
Сюжэт — гангстарскі.
Падчас падпольнай гульні ў покер на вялікія грошы хтосьці ўварваўся і абрабаваў гульцоў. Верхаводы мафіі разлічваюць, што кілер Джэкі Коган знойдзе вінаватых.Як можна зразумець, Когана іграе Брэд Піт.
Сцэнар фільма напісаны паводле рамана Джорджа В. Хігінса «Здзелка Когана».Твор быў апублікаваны ў 1974 годзе, аднак на экране — канец
Зняў фільм рэжысёр родам з Аўстраліі Эндру Дамінік. Яны з Пітам разам рабілі стужку «Як баязлівы Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса».Той, хто чакаў вестэрна, расчараваўся тады: дынаміку ў трохгадзінным — шалёна прыгожым — фільме забілі рэжысёрскія і аператарскія пошукі.
«Абрабаванне казіно» (у арыгінале Killing Them Softly) — таксама не чысты гангстэрскі баявік, і ў ім хапае артхаўзных «фішак».
Гэта фільм не для аматараў трылераў, а, хутчэй, для фанатаў Брэда Піта.Зрэшты, іх не так і мала.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Польшча вельмі хутка будуе новую дарогу да закрытага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю
 7
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 2
Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных
«Шміт у адпачынку да 10 мая». Ваяводскі суд Варшавы пракаментаваў уцёкі суддзі ў Беларусь
 3
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера