Сёння ў Мінску — фільм пра беларускую жалезную ледзі
Галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а). 16.00.
14 верасня ў Мінску пройдзе публічны паказ новага фільма тэлеканала "Белсат" - пра адзінага міністра-жанчыну Рады БНР Палуту Бадунову.
сцэнарыстамі -- Ларыса Шчыракова, Валянціна Лебедзева, Валерый Мазынскі.Рэжысёрам дакументальна-мастацкай стужкі «Палута Бадунова. Успомніць і не забыць» -- Валерый Мазынскі,
Пасля прагляду фільма можна будзе задаць пытанні яго стваральнікам - у прыватнасці Валерыю Мазынскаму і Ларысе Шчыраковай, якая не толькі брала ўдзел ў напісанні сцэнара, але і сыграла ролю Палуты Бадуновай.
Шчырая і рашучая, Палута Бадунова мела дар натхняць і гуртаваць людзей вакол беларускай нацыянальнай ідэі,што было недаспадобы бальшавіцкім уладам. У 1920-я яна прайшла праз турмы Масквы і Вільні, у 1937-м у Гомелі яе зноў арыштоўвае НКВД.
Пасля некалькіх месяцаў бязлітасных катаванняў Палуце далі 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Але не паслалі «па этапе», а перавезлі ў менскую турму НКВД – сумнавядомую «амерыканку» – і яшчэ некалькі месяцаў катавалі, выбіваючы з ужо псіхічнахворай Бадуновай звесткі пра паплечнікаў,пасля чаго асудзілі на расстрэл. Як савецкія, так і цяперашнія ўлады намагаюцца сцерці імя Палуты Бадуновай з памяці беларусаў.
Паказ адбудзецца 14 верасня а 16-й гадзіне ў Галерэі "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а).
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Польшча вельмі хутка будуе новую дарогу да закрытага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю
 7
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 2
Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных
«Шміт у адпачынку да 10 мая». Ваяводскі суд Варшавы пракаментаваў уцёкі суддзі ў Беларусь
 3
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера