У Расіі экранізуюць аповесць Быкава «Афганец»
Яе галоўны герой збіраўся забіць тырана.
Васіль Быкаў быў не толькі адным з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў, але крытыкам кіруючага ў краіне рэжыму, нагадвае пецярбургскі партал 812 online.
Гэтая крытыка матэрыялізавалася ў аповесць, пра няспраўджанага тыраназабойцу — «афганца» Ступака, які лічыць вінаватым ва ўсіх бедах Беларусі яе кіраўніка і вырашае пакласці гэтаму канец.
«Афганец» — рэч моцная, і яна яшчэ і нечакана актуальная:
разгон дэманстрацый, АМАП, пошукі ўнутраных і знешніх ворагаў. Можна нават падумаць, што Улад Фурман (Уладзіслаў Фурманаў) вырашыў зняць антыпуцінскае кіно,але ён сам кажа пра тое, што паспрабуе сысці ад палітыкі ў фільме. Пры гэтым ён запрасіў у сцэнарысты Вячаслава Сівалобава — бізнэсмэна, які займаецца кансалтынгам, атрымаў кандыдацкую ступень па сацыялогіі, напісаў кніжку пра дэмаграфію і стварыў дабрачынны фонд. Такіх сцэнарыстаў у расійскім кіно яшчэ не было.
А перад гэтым мы здымалі ў Беларусі ваенную карціну „Наркамаўскі абоз“. Здымкі былі складаныя і вельмі з’ядналі здымачную групу. І неяк беларускі прадзюсар карціны даслаў мне спасылку на аповесць Быкава „Афганец“.«У мяне шлях да Быкава пачаўся праз працу над экранізацыяй яго аповесці „Бліндаж“.
Мяне цікавіць творчасць Быкава як такога — як пісьменніка, як мастака, як сумленнага, прыстойнага грамадзяніна», —сказаў рэжысёр.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Гэта было канкрэтнае шкодніцтва». Як бухгалтар ледзь не абанкруціў беларускае кафэ ў Вільні
 5
Польшча вельмі хутка будуе новую дарогу да закрытага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю
 7
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 2
Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных
«Шміт у адпачынку да 10 мая». Ваяводскі суд Варшавы пракаментаваў уцёкі суддзі ў Беларусь
 3
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера