Знайсці
29.08.2012 / 14:536РусŁacБел

У Заслаўі пабудуюць гіпермаркет — фота

NVV Group плануе збудаваць такія гандлёвыя цэнтры па ўсёй Беларусі.

У Заслаўі будуюць гіпермаркет. Участак плошчай у 5 га размешчаны на ўскраіне мікрараёна-2. Побач месціцца квартал жылой забудовы 2006-2011 гадоў, а таксама рэкрэацыйная зона.

Згодна пашпарта аб’екта цяпер адбываецца першая чарга будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтра, якая мусіць скончыцца ў лістападзе гэтага года. Пачаліся працы ў маі.

На сёння ў Заслаўі працуюць каля дзясятка гандлёвых аб’ектаў, з іх два ўніверсамы.

Замоўца праекту — ТАА «Прыгарадбудінвест», якое ўваходзіць у склад групы кампаній «NVV Group». Гіпермаркет у Заслаўі — не адзіны такі праект у планах кампаніі.

Баранавічы — гандлёвы цэнтр размесціцца насупраць новага ўніверсітэцкага гарадка БарДУ. Пад яго адвядуць участак плошчай 3,7 га.

Бараўляны — будзе адзінай крамай у раёне шчыльнай забудовы (каля 1500 кватэр). Агульная плошча гіпермаркета можа скласці да 2500 кв.м.

Мазыр — гандлёвы цэнтр збудуюць на вуліцы Гагарына. Тут размесцяцца супермаркеты харчовых і прамысловых тавараў, супермаркет будматэрыялаў, офісы, кавярні і цэнтры побытавага і сервіснага абслугоўвання.

Мінск — зона абслугоўвання будучага гандлёвага цэнтра ахоплівае тэрыторыі Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў з колькасцю жыхароў каля 600 тысяч чалавек.

Пружаны — мясцовы гандлёва-грамадскі цэнтр плануюць збудаваць у раёне вуліцы Свабоды.

Рэчыца — будучы гіпермаркет размесціцца ў цэнтры горада—недалёка ад перасячэння вуліц Леніна і Маладзёжнай. Агульная плошча ўчастка зямлі — 0,96 га.

У Полацку кампанія мае намеры збудаваць шматфункцыянальны цэнтр.

СП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031