Знайсці
27.08.2012 / 15:542РусŁacБел

Фільм пра Плошчу перамог на фестывалі ў Харватыі

Дакументальны фільм «Даволі! Да Волі…» беларускіх рэжысёраў Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы заваяваў галоўны прыз у намінацыі «найлепшы дакументальны фільм» на Еўрапейскім кінафестывалі ў горадзе Опузэн (Харватыя).

Галоўная мэта гэтага фестывалю, які сёлета праводзіўся другі раз у курортным горадзе на беразе Адрыятычнага мора, — спрыяць развіццю новых кірункаў у еўрапейскім кінематографе. Гэтым разам на фестывалі было паказана 70 фільмаў, якія цягам сямі дзён, з 18 да 25 жніўня, паглядзелі каля 12 тысяч чалавек.

Фільм «Даволі! Да Волі…» незалежныя беларускія рэжысёры зьнялі на замову тэлеканала Белсат да першай гадавіны падзеяў у Мінску 19 снежня 2010 года. У ім распавядаецца пра лёсы людзей, якім надакучыла жыць у хлусні і якія выйшлі на мірную акцыю пратэсту супраць несправядлівых прэзідэнцкіх выбараў, за што былі кінутыя ў турмы, перанеслі маральныя і фізычныя катаванні, страцілі вучобу і працу.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031