Фотафакт: Як Навагрудак рыхтуюць да «Дажынак»
На доме культуры, помніку канца ХІХ ст., знеслі франтон, суседні будынак стаіць паўразбураны.
У Навагрудку сёлета мусіў прайсці чарговы фестываль сярэднявечнай культуры. Пра гэта казалася на апошнім фэсце ў 2010 годзе, прысвечаным 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.
Аднак, замест рыцарскага фэсту ў Наваградку вырашылі зладзіць абласныя «Дажынкі».У пачатку мая гэтага года ў інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, на якіх бачна, як старажытны горад рыхтуюць да падзеі. У прыватнасці, гаворка вялася пра рэканструкцыю будынка Дома культуры, збудаванага пры канцы ХІХ ст. Ён з’яўляецца гісторыка-культурным помнікам. У будынку на той момант аконныя праёмы былі часткова закладзеныя сілікатнымі блокамі.
Карэспандэнта «НН» у аддзеле культуры райвыканкама тады запэўнілі, што працы адбываюцца згодна праектна-каштарыснай дакументацыі і гэтая мера — часовая.
Цяпер з’явіліся новыя фотаздымкі, з якіх вынікае, што ў тыя зменшаныя праёмы ўжо пачалі ставіць вокны.
Больш за тое, з будынка знік франтон, які можна пабачыць на здымках пачатку ХХ ст. Суседні з Домам культуры будынак, былы рэстаран «Гасцінны двор», стаіць паўразбураны.Ён таксама адносіцца да забудовы канца ХІХ ст. У адным з дамкоў другой паловы ХІХ ст. паставілі шклопакеты.
У той жа час, на месцы былога гатэлю «Еўропа», які яшчэ шэсць год таму ўзяліся адбудоўваць ураджэнцы Навагрудка, дагэтуль пустка, агароджаная плотам.
Падрыхтоўка да «Дажынак» у Навагрудку — не першы глабальны капрамонт у горадзе. 14 год таму з падобным размахам яго рыхтавалі да 200-годдзя Адама Міцкевіча
0
0
0
0
0
0
У Крыжоўцы не ўпершыню спрабуюць здаць палац, шыкоўных інтэр’ераў якога саромеюцца нават рыэлтары ФОТЫ
 8
У Беларусі прадаюць усё больш кватэр з прапісанымі людзьмі. Але і з гэтым ёсць складанасці
 14
Якія кватэры і дамы мае сям'я Андрэйчанкі
 6
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Эканаміст Дзмітрый Крук пайшоў дэканам у ЕГУ
 2
Адбылася імаверная ўцечка звестак з Realt.by
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера