Знайсці
02.07.2012 / 09:331РусŁacБел

Новыя правілы дзяржтэхагляду пачалі дзейнічаць з 1 ліпеня

Што змянілася?

Новы тэхнічны кодэкс існуючай практыкі «Дзяржаўны тэхнічны агляд транспартных сродкаў. Парадак правядзення праверкі тэхнічнага стану транспартных сродкаў» уведзены ў Беларусі з 1 ліпеня, паведаміў намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела УП «Белтэхагляд» Аляксандр Кручак.

Парадак правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду на дыягнастычных станцыях і прад’яўляемыя пры гэтым патрабаванні да транспартных сродкаў істотна не зменяцца.
«Новы тэхнічны кодэкс не азначае нейкіх кардынальных змяненняў у правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Дакумент неабходны перш за ўсё, каб упарадкаваць прымяняемую пры гэтым нарматыўную дакументацыю, удасканаліць саму тэхналогію правядзення дзяржтэхагляду транспартных сродкаў», — падкрэсліў Аляксандр Кручак. Палажэнні новага кодэкса не змяняюць і не выключаюць дзеючыя цяпер патрабаванні нарматыўных прававых актаў у сферах бяспекі транспартных сродкаў і дарожнага руху. Некаторыя з іх проста ўдакладнены з улікам асаблівасцей правядзення кантрольна-дыягнастычных работ дыягнастычнымі станцыямі і вопыту вырашэння асобных спрэчных сітуацый з аўтаўладальнікамі.

Самае галоўнае новаўвядзенне — гэта змяненне падыходу да афарбоўкі аўтамабіля: асобныя яго часткі могуць быць іншых колераў, аднак яны не павінны займаць больш за 1/3 плошчы ўсёй бачнай паверхні транспартнага сродку.
«Мы не можам дазволіць, каб аўтамабілі ў нас ездзілі вельмі разнаколернымі, бо ДАІ патрэбна магчымасць візуальнай ідэнтыфікацыі колеру транспартнага сродку, перш за ўсё ў выпадках ДТЗ, каб сведкі дакладна маглі сказаць, што машына была, напрыклад, белая або чорная — а не каляровая, што ўскладняе яе вышук», — растлумачыў Аляксандр Кручак.

Удакладнены і крытэрыі па пашкоджаннях кузава.
Цяпер значныя знешнія пашкоджанні дэталей кузава будуць вызначацца наяўнасцю скразных механічных або каразійных пашкоджанняў знешне бачных элементаў кузава, а таксама наяўнасцю ўчастка кузава, што мае пашкоджанне, памер паверхні якога дае магчымасць упісаць у яго акружнасць дыяметрам 100 мм, або трох і больш такіх участкаў, памер паверхні кожнага з якіх дае магчымасць упісаць акружнасць дыяметрам 50 мм.

Больш лаяльным будзе падыход да знешніх бачных наклеек на аўтамабілях.
У новым кодэксе бачнымі лічацца наклейкі, якія можна разабраць з 10 метраў пры дзённым асвятленні. «Паводле правіл дарожнага руху, наклейкі наклейваць нельга, у тым ліку такія, як „Туфлік“, „Дзіця на борце“ і гэтак далей. Гэта ўсё захоўваецца, — сказаў субяседнік. — Аднак калі на транспартным сродку ёсць наклейка з пяцікапеечную манету, напрыклад, якая гаворыць аб тым, што ўстаноўлена сігналізацыя, ніхто яе здзіраць не прымусіць, гэтак жа, як і невялікую паласу ўздоўж борта і да таго падобнае».

Што датычыцца падыходу да допуску да ўдзелу аўтамабіляў у дарожным руху, то ён абсалютна не зменіцца.
«Напрыклад, у правілах дарожнага руху напісана, што не дапускаецца да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабіль з непрацуючым светлавым прыборам, таму хоць адна лямпачка не гарыць, хоць дзве — гэта ўсё неадпаведнасць, такі аўтамабіль не будзе дапушчаны», — адзначыў прадстаўнік «Белтэхагляду».

Разам з тым, на станцыях тэхагляду акрамя правіл дарожнага руху кіруюцца і стандартамі, якія датычацца бяспекі транспартных сродкаў, што знаходзяцца ў эксплуатацыі.
«Тут мы маем поле для манеўру, — дадаў спецыяліст. — У выпадку, калі нешта па нейкіх прыкметах можна лічыць неістотна ўплываючым на бяспеку руху, тут мы можам пайсці насустрач аўтаўладальніку». Самы просты прыклад — узровень вадкасці ў бочцы галоўнага тармазнога цыліндра. Уладальнік самастойна можа яе заліць, таму да гэтага чапляцца не будуць. «Тое ж самае і з рэгістрацыйнымі знакамі: калі яны ненадзейна замацаваны, ёсць механічныя пашкоджанні або адслаенне пакрыцця, не звязаныя з іх змяненнем — усё гэта кліент можа выправіць сам: замацаваць, падфарбаваць і гэтак далей», — растлумачыў ён.

Чакаецца таксама, што ў бліжэйшым будучым на станцыях тэхагляду будуць прымяняць і новую форму дыягнастычнай карткі транспартнага сродку.
У ёй будзе адлюстравана найбольш значная для аўтаўладальнікаў інфармацыя аб тэхнічным стане транспартнага сродку і выяўленых у ходзе кантролю няспраўнасцях. Дзеючая сёння форма прыкметна ўстарэла, таму пры распрацоўцы новай эксперты стараліся арыентавацца на еўрапейскія ўзоры. «Кліенты часам патрабуюць указанне спасылкі — у адпаведнасці з якім пунктам якога дакумента іх не дапускаюць да ўдзелу ў дарожным руху. Ёсць неабходнасць гэтыя моманты канкрэтызаваць, — растлумачыў Аляксандр Кручак. — Шмат што ў картцы спрасцілі. Напрыклад тое, што паказана было на адваротным баку, было залішнім. Цяпер мы картку робім на адным баку. Гэта і паскарае друкаванне, і паляпшае інфарматыўнасць самой карткі».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031