Знайсці
06.05.2012 / 11:0039РусŁacБел

430 рабочых «Граніта» напісалі заявы на звальненне

Рабочыя настроеныя з’язджаць на працу за межы краіны, але іх адмаўляюцца звальняць без месячнай адпрацоўкі.

Паводле словаў старшыні «гранітаўскага» незалежнага прафсаюзу Алега Стахаевіча, заявы на звальненне падалі 430 рабочых прадпрыемства ў Мікашэвічах (Брэсцкая вобласць), якіх не задавальняюць заробкі ў 200–400 даляраў. Рабочыя настроеныя з’язджаць на працу за межы краіны, але іх адмаўляюцца звальняць без месячнай адпрацоўкі.

Нягледзячы на тое, што ў некаторых ўжо ёсць дамова ў Расіі на працу, насустрач сваім работнікам кіраўніцтва прадпрыемства ісці не хоча.
У той жа час, як кажа Стахаевіч, калі пачыналі ствараць незалежны прафсаюз, ім казалі: сыходзьце хоць заўтра, на ваша месца з некалькі раёнаў жадаючых. Некаторыя рабочыя ідуць на прагулы, каб іх звольнілі нават па артыкуле, паведамляе spring96.org

Пры канцы 2011 года некалькі соцень работнікаў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюза. Рабочыя абвясцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу адчулі ціск з боку адміністрацыі.

Кіраўніка незалежнага прафсаюза Алега Стахаевіча звольнілі з «Граніта», пазбавіўшы перад гэтым правоў кіроўцы. Ён працаваў кіроўцам «БелАЗа». Пры звальненні кіраўніку незалежнага прафсаюза не прапанавалі ніякай іншай пасады на «Граніце», нягледзячы на тое, што ён мае адмысловую адукацыю. Спробы абнавіцца праз суд былі беспаспяховыя.

Пару дзён таму быў звольнены ягоны намеснік Мікалай Карышаў.

Глядзі таксама: Хлопцы з граніту: Рэпартаж з Мікашэвічаў журналістаў "НН"

spring96.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930