Рубінаў заклікае ўвесці ў Беларусі расійскі рубель
«Чым раней такое рашэнне будзе прынята, тым хутчэй мы зможам развіць інтэграцыйныя працэсы».
Закранаючы ў сваім артыкуле ў газеце «Советская Белоруссия» эканамічную сітуацыю, старшыня савета рэспублікі, акадэмік Анатоль Рубінаў, піша: «Дазволю сабе выказаць асабістае меркаванне:
без увядзення адзінай валюты гэтыя праблемы не вырашыць. Прычым, у першую чаргу, па маім перакананні, неабходна ўвесці яе ў рамках саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, прыняўшы ў якасьці адзінай валюты расійскі рубель.Чым раней такое рашэнне будзе прынята, тым хутчэй мы зможам развіць інтэграцыйныя працэсы»
Рубінаў — адзін з самых блізкіх да Лукашэнкі чыноўнікаў.Ён доўгі час быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, а цяпер займае фармальна трэцюю пасаду ў дзяржаве: ён старшыня так званага «савета рэспублікі», верхняй палаты парламента, якую фармуе сам Лукашэнка і ягоная абласная вертыкаль.
Ён яшчэ і паэт, аўтар папулярнага верша пра нацыянальны характар усходніх славян, вядомага па словах «дух з туалецішча».72-гадовы Рубінаў праславіўся не толькі як навуковец ці дзяржаўны дзяяч.
Увядзення адзінай валюты дабіваецца Расія.Маскве гэта трэба, бо гэта будзе такая фінансавая і эканамічная прывязка да Расіі, з якой Беларусі немагчыма будзе вырвацца.
Лукашэнкаўцы доўгі час працівіліся такому развіццю падзей.У выніку неэфектыўнасці збудаванай імі эканамічнай мадэлі яны маюць заўсёдную патрэбы ў субсідыях з Масквы.
Адмовіцца ад расійскіх субсідый яны не могуць, бо баяцца страціць уладу.У гэтым драма Беларусі. Калі ў другіх краінах кіраўніцтва проста мяняецца ў выпадку правалу, то лукашэнкаўцы здаюць усё новыя элементы суверэнітэту ўзамен на новыя субсідыі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Футбольны Еўра-2024 па БТ паказваць не будуць
 5
Памерла маці Вітольда Ашурка
 7
У Беларусь прыляцелі 8 расійскіх вайсковых верталётаў
 11
Папулярны польскі банк стаў блакаваць беларусам доступ да анлайн-акаўнтаў. Што здарылася?
 26
У акупаваным Луганску прагрымелі выбухі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера