Знайсці
28.12.2011 / 10:053РусŁacБел

Рэйкавыя аўтобусы пачнуць курсіраваць па чыгунцы ўжо вясной

Новыя цягнікі назначаць на ўчасткі з нізкім узроўнем пасажырапатоку.

Аднавагонныя дызель-цягнікі (рэйкавыя аўтобусы) пачнуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы вясной 2012 года, паведамілі ў прэс-службе БЧ.Новыя цягнікі назначаць на ўчасткі з нізкім узроўнем пасажырапатоку.

Новыя цягнікі назначаць на ўчасткі з нізкім узроўнем пасажырапатоку.

Іх вытворчасць — сумесны праект ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш» і польскай холдынгавай кампаніі PESA Bydgoszcz SA пры ўдзеле Мінскага вагонарамонтнага завода. Ініцыятарам праекта выступіла Беларуская чыгунка.

Айчынныя рэйкавыя аўтобусы будуць валодаць не толькі высокімі тэхнічнымі характарыстыкамі, але і адпавядаць сучасным патрабаванням камфорту і якасці.

Да паслуг пасажыраў прадаставяць зручны салон з мяккімі крэсламі, кандыцыянерам і туалетным комплексам вакуумнага тыпу.

Выраб двух аднавагонных дызель-цягнікоў ужо завяршаецца. У бліжэйшы час яны паступяць на Беларускую чыгунку для правядзення выпрабаванняў. Плануецца, што вясной 2012 года пачнецца іх эксплуатацыя з пасажырамі.

Аднавагонны дызель-цягнікДЦ-1 прызначаны для перавозкі пасажыраў у прыгарадных напрамках на неэлектрыфікаваных чыгуначных пуцях Беларускай чыгункі з шырынёй каляіны 1520 мм. Даўжыня цягніка складае 27,5 м, колькасць месц, прадугледжаных для сядзення — 91, агульная ўмяшчальнасць — 171 чалавек. Эксплуатацыйная хуткасць руху — 120 км/гадз. Далёкасць ходу на адной запраўцы паліва — 1000 км. Разліковы тэрмін службы цягніка- да 40 гадоў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера