З 1 студзеня аўто падаражэюць яшчэ на 20%?
Такое магчыма, калі будзе адменены ўказ па льготнай сістэме аплаты ПДВ пры продажы аўтамабіляў.
Паводле прэзідэнцкага ўказа № 546, які ўступіў у сілу яшчэ ў 2005 годзе, юрыдычныя асобы, якія ўвозяць у краіну новыя і патрыманыя аўтамабілі, плацяць ПДВ па ільготным тарыфе. ПДВ у памеры 20% плаціцца не са ўсяго кошту аўтамабіля, а толькі з розніцы паміж цаной пакупкі і продажу. Гэта значыць калі за мяжой афіцыйны дылер купіў аўтамабіль за 10 тысяч даляраў, а ў Беларусі прадае яго за 12 тысяч, то 20% ПДВ выплачваецца толькі з дзвюх тысяч даляраў. Такая схема, а таксама наступны ўказ № 130 і зрабілі магчымым ўкараніць сістэму
Аднак з 1 студзеня, магчыма, ПДВ будуць плаціць па класічнай схеме — гэта значыць з усяго кошту аўто.
На думку Сяргея Самойлы, генеральнага дырэктара холдынгу
— Нас чакае падаражанне аўтамабіляў. І бюджэт ад гэтага толькі пацерпіць, — лічыць генеральны дырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Людміла Шабанава.