Знайсці
23.11.2011 / 16:334РусŁacБел

Бензін зноў падаражэе?

Гэтым разам 1 снежня на 10%.

1 снежня чакаецца чарговае павышэнне рознічных цэн на нафтапрадукты. Як паведаміла БелаПАН крыніца ў канцэрне «Белнафтахім», паліва павінна падаражэць на 10%.

На просьбу пракаментаваць гэтую інфармацыю прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка заявіла, што пакуль не мае інфармацыі аб тым, ці будуць сёлета яшчэ раз павышаны цэны на бензін.

З пачатку гэтага года цэны на паліва ў Беларусі павышаліся дзесяць разоў, апошні раз — 10 лістапада.
Бензін падаражэў у сярэднім на 3,5%, дызельнае паліва — на 7%.

Сёння кошт бензіну Нармаль-80 складае 4.900 рублёў за літр, Аі-92 — 5.150, Аі-95 — 5.550, дызпаліва — 5.750.

З пачатку года бензін Нармаль-80 падаражэў у 2,18 разу, Аі-92 — у 1,79 разу, Аі-95 — у 1,71 разу, дызпаліва — у 2,23 разу.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031