Знайсці
12.04.2011 / 02:3511РусŁacБел

Мінчукі і гарадскія службы праявілі захапляльную арганізаванасць

Страшна, што Мінск пры Лукашэнку стаў — з рэгулярнасцю — месцам крывавых здарэнняў.

Трагедыя выпрабавала беларускае грамадства.

Журналісты «Нашай Нівы» назіралі працу гарадскіх службаў зблізку. У надзвычайнай сітуацыі медыкі і пажарнікі дзейнічалі з выключнай аператыўнасцю і прафесіяналізмам.

Службы метрапалітэна не дапусцілі ўтварэння штурханіны. Міліцыя забяспечвала парадак без эксцэсаў.

І мінчукі, людзі на вуліцах праявілі сябе з найлепшага боку.

Яны дапамагалі дактарам аказваць першую дапамогу пацярпелым. Не было дурной панікі.

Людзі, якія выбіраліся са станцыі, нацярпеліся страху, былі ў шоку. Тым не менш, на вуліцах панавала дысцыпліна, адчувалася самаарганізацыя. Людзі праяўлялі салідарнасць, паводзілі сябе разумна.

Незалежныя СМІ вычарпальна забяспечвалі грамадства інфармацыяй — цяжкай інфармацыяй — без пагоні за сенсацыямі.

Дзіка, страшна, што ў Мінску ліецца кроў, што Мінск пры Лукашэнку стаў — з рэгулярнасцю — месцам крывавых здарэнняў. Але ў такія моманты выпрабаванняў адчуваем і гонар за свой народ.

А заказчыкі крывавага тэракта калісьці непазбежна адкажуць па законе.

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031