Знайсці
21.12.2010 / 16:2953РусŁacБел

Фотафакт: начальнік міліцыі збівае журналіста

20 снежня падчас разгону акцыі на плошчы Незалежнасці намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама ўдарыў нагой фатографа Уладзю Грыдзіна.

20 снежня пры разгоне акцыі на плошчы Незалежнасці намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама ўдарыў нагой фатографа Уладзю Грыдзіна.

Фатограф Уладзь Грыдзін быў збіты двойчы: першы раз 19 снежня на праступках Дома ўраду, другі — у панядзелак на плошчы Незалежнасці, пры разгоне нешматлюднай акцыі пратэсту. Уладзь акурат фатаграфаваў момант збіцця ўдзельнікаў акцыі. Гэта не спадабалася намесніку начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігару Яўсееву, які прымаў у збіцці людзей актыўны ўдзел. Ён дагнаў фатографа і ўдарыў яго нагой, паваліўшы ў снег. Гэты момант зафіксавалі на камеру калегі журналіста.

СП; фота dranik80.livejournal.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031