Знайсці
09.08.2010 / 10:48РусŁacБел

Лявон Вольскі запрашае ўсіх за стол!

Вядомы спявак хоча ў песні «Раз-два-тры — усе за стол!» адрадзіць беларускую вясельную традыцыю.

У Мінску сканчаецца запіс новага максі-сінгла гурта «Крамбамбуля» з вясёлай назвай «Раз-два-тры — усе за стол!».

— І не проста вясёлай, а вясельнай! — папраўляе мяне лідар гурта Лявон Вольскі. — Гэта мне запомнілася такая традыцыя, калі на вяселлі госці гублялі ўвагу, разыходзіліся па кутах, папаліць, паразмаўляць… І тады тамада на пару з гарманістам зацягвалі нараспеў: «Раз-два-тры — усе за стол! Раз-два-тры — усе за стол! Маладыя запрашаюць усіх за стол!» І тады ўсе цягнуліся назад, пачыналі ўздымаць келіхі за здароўе маладых. Шкада, што гэта традыцыя неяк знікае, сціраецца. У ёй нічога такога асаблівага, але яна здорава мабілізавала гасцей, была як рухавічок на вяселлі!

Лявон адкрывае таямніцу, што ў максі-сінгл увойдзе не толькі гэтая песня, але і яшчэ дзве — «Азалаціцца» і «Свята кожны дзень». Апошняя ўжо знаёмая слухачам і гледачам па стужцы «Беларусьфільма» «Дастышфантастыш».

— Сінгл у звычайным разуменні — гэта адна песня, якая можа быць прадстаўлена адначасова ў некалькіх аранжыроўках, — кажа спадар Лявон. — Але мы вырашылі парушыць гэтае правіла, зрабіць тры песні і яшчэ бонус. Так сталася, што гэтыя песні неяк апынуліся ўбаку па-за іншай творчасцю «Крамбамбулі» і маёй уласнай. Вось я і вырашыў аб’яднаць іх у такі максі-сінгл.

Максі-сінгл «Раз-два-тры — усе за стол!» будзе ўпершыню прадстаўлены ў канцы жніўня на фестывалі феерверкаў «Навальніца» ў спартовым комплексе «Лагойск», дзе ў Лявона і «Крамбамбулі» будзе асобнае выступленне.

Звязда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930