Знайсці
26.07.2010 / 17:452РусŁacБел

Ялфімаў заваяваў пяць залатых медалёў на спеўным чэмпіянаце ў ЗША

Беларуская каманда заваявала некалькі ўзнагарод на Сусветным чэмпіянаце выканальніцкіх відаў мастацтва ў Лос-Анджэлесе (ЗША). Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўнік каманды Маргарыта Корзун.

Так, паводле яе слоў, вакаліст Пётр Ялфімаў атрымаў пяць залатых і адзін сярэбраны медаль у розных намінацыях. 15-гадовая вакалістка Дзіяна Громава з Гомеля ўзнагароджана двума залатымі і адным бронзавым медалём, ансамбль "Палеская зорачка" заваяваў тры залатыя медалі. "Выступленне нашай каманды можна назваць бліскучым", — сказала Корзун.

Разам з тым, паводле яе слоў, галоўныя ўзнагароды — тытулы "Гранд-чэмпіён свету" — атрымалі вакалісткі з Філіпін (у старэйшай узроставай катэгорыі) і ЗША (у малодшай).

Фінал Сусветнага чэмпіянату выканальніцкіх відаў мастацтва прайшоў у Лос-Анждэлесе 23 ліпеня. Пры гэтым у яго выйшлі тры з чатырох удзельнікаў беларускай каманды. Выступіць у фінальным шоу не ўдалося толькі баяністу Паўлу Неўмяржыцкаму.

Чэмпіянат прайшоў у ЗША ў 14-ты раз. У ім удзельнічалі прадстаўнікі 52 краін. У рамках чэмпіянату спаборніцтвы праходзяць прыкладна ў 60 намінацыях у васьмі ўзроставых катэгорыях.

Як паведаміла Корзун, беларуская каманда вернецца ў Мінск 2 жніўня. Да гэтага часу яна плануе правесці творчыя сустрэчы з беларускай, польскай, рускай дыяспарамі, а таксама шэраг сустрэч з агентамі, прадзюсерамі і прадстаўнікамі шоу-індустрыі з мэтай прасоўвання беларускіх выканаўцаў.

Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930