Знайсці
28.04.2010 / 13:142РусŁacБел

Услед за «Белай яблыняй грому»

«Песня філаматаў» барда Аляксея Жбанава на словы Адама Міцкевіча ў перакладзе Кастуся Цвіркі паспела зрабіцца неафіцыйным гімнам беларускага студэнцтва. Насуперак меркаванню мэтра бард-музыкі і аўтара радыёперадачы «Барды свабоды» Змітра Бартосіка, які лічыць, што цяпер у айчыннай бардаўскай музыцы ці не кожны малады бард стараецца самавыявіцца праз сваё ўласнае слова, 30-гадовы Аляксей Жбанаў ставіць на класікаў: Міцкевіча, Багушэвіча і Караткевіча.

Аляксей Жбанаў кажа, што ў некаторых выпадках «сэнс не ў тым, каб самавыявіцца, а ў тым, каб надаць голас яркім асобам з іншых часоў». Але пазамінулым стагоддзем справа ў Жбанава не абмяжавалася: у сваім альбоме «Песні для мамы» бард дае выгаварыцца такім яркім галасам савецкай пары, як Уладзімір Караткевіч і Ніл Гілевіч. Аляксей Жбанаў сабраў спевы, у якіх ён пры дапамозе сваіх і чужых словаў складае адметную, уласную гісторыю вандровак па чужыне і шчаслівага вяртання дахаты, гісторыю спасціжэння любові і студэнцкага сяброўства. Так, Лявон Вольскі з альбомам «Белай яблыняй грому» на вершы беларускіх паэтаў меў рацыю: усё мяняецца, калі слухаеш звыклыя тэксты, па-першае, аздобленыя музычным суправаджэннем, а па-другое з ясным разуменнем кантэксту іх стварэння.

Прэзентацыя кружэлкі Аляксея Жбанава «Песні для мамы» адбудзецца 30 красавіка ў бібліятэцы імя Пушкіна (Гікалы, 4) Пачатак а 19. Удзел у канцэрце возьмуць сябры спевака: музыкі Раман Абрамчук, Андрусь Такінданг, паэты Марыя Мартысевіч і Андрэй Хадановіч.

ЛК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031