Ляпісы на «Басовішчы»?
На дадзены момант арганізатары «Басовішча» вядуць актыўныя перамовы з беларускімі гуртамі і фармуюць праграму фэстывалю.На якім этапе зараз падрыхтоўка і хто будзе хэдлайнерам, распавяла рэсурсу generation.by Кася Кузьміч – старшыня БАС: «Усё ідзе да таго, што хэдлайнэрам сёлетняга «Басовішча» будзе «Ляпіс Трубяцкой», з якім мы зараз завяршаем перамовы. Таксама думаем далучыць Drum Ecstasy альбо Троіцу – іх выступы былі вельмі цёпла ўспрынятыя публікай. Чакаем і жанры, якіх яшчэ ня было на фэсце – рэгі і джаз. Магчыма, што гэтыя кірункі прадставяць Addis Abeba і CherryVata.
Нам цікавыя Open Space, Litvintroll, The Blackmail, The Toobes ды многія іншыя – будзем кантактаваць і фармаваць праграму. Ёсьць задума паказаць разнастайную музыку – гэтага і будзем трымацца, але пры гэтым захоўваючы рокавы фармат і беларускасьць фэсту».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
З Беларусі ў Літву не прапусцілі Z-вагон
 12
Акцыі EPAM абваліліся да антырэкордных значэнняў
 3
Аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ чатыры спісы, выстаўленыя на выбары ў Каардынацыйную раду
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера