Знайсці
19.04.2010 / 09:535РусŁacБел

«Белая яблыня грому» вырасла ў Вільні

На канцэрце‑прэзентацыі новага музычнага праекта Лявона Вольскага беларускія студэнты абдымаліся з літоўцамі.

На канцэрце‑прэзентацыі новага музычнага праекта Лявона Вольскага беларускія студэнты абдымаліся з літоўцамі.

Непасрэдна перад канцэртам у Вільні 17 красавіка, Лявон Вольскі наведаў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, дзе прайшла яго творчая сустрэча з моладдзю. У часе размовы студэнты і абітурыенты распытвалі спевака адносна апошняга музычнага праекта і працы ў творчай камандзе новага складу. Усе ахвотныя маглі папрасіць аўтограф або фотаздымак з айчыннай рок‑зоркай.

Увечары ж прайшоў другі пасля Мінска канцэрт у падтрымку альбома песень на вершы беларускіх класікаў «Белая яблыня грому». Вольскі сімвалічна пачаў выступ з кампазіцыі «Заснаванне Вільні» на словы Яна Чачота. У клубе «Mulen Ružas» паслухаць музыкаў сабраліся студэнты і адміністрацыя ЕГУ, мясцовыя беларусы, літоўская моладзь, што ў выніку склала нечакана ўражлівую колькасць слухачоў.

Пасля выключна паэтычнай асалоды некалькімі песнямі наведвальнікі пачалі прымяраць новы альбом да танцавальнага фармату.

І гэтае спалучэнне атрымалася ўдалым!

Пад хуткія рытмы прысутныя шчыра скокалі ад душы, а пры павольнай песні ўсе, абхапіўшы суседзяў за плечы, па‑кіношнаму гойдаліся з боку ў бок, не зважаючы на ступень знаёмства ці нацыянальнасць.

Адміністрацыя універсітэта на чале з рэктарам Анатолем Міхайлавым не проста вытрымала тон прыстойнасці, праслухаўшы пару ўступных песень, але прабыла да самага канца, уключна з бонус‑часткай выканання старых добрых хітоў «Крамбамбулі». Няхай праз моцную гучнасць музыкі і даводзілася часам прыкрываць вушы.

Тэкст Стасі Мініч, фота - Алены Міхайлавай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031