Знайсці
01.07.2024 / 23:314ŁacБел

Вярхоўны суд ЗША вырашыў, што Трамп валодае частковым імунітэтам

Той назваў гэтае рашэнне перамогай дэмакратыі.

Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Вярхоўны суд ЗША пастанавіў, што былы прэзідэнт Дональд Трамп валодае частковым імунітэтам ад судовага пераследу за дзеянні, учыненыя падчас яго знаходжання ў Белым доме. Гэта рашэнне, верагодна, адтэрмінуе працэс па абвінавачванні экс-прэзідэнта ў змове з мэтай адмяніць вынікі выбараў 2020 года, а таксама можа паўплываць на іншыя справы супраць яго, піша Бі-бі-сі.

Кансерватыўны старшыня Вярхоўнага суда Джон Робертс заявіў, што прэзідэнт карыстаецца «абсалютным імунітэтам» ад крымінальнага пераследу за афіцыйныя дзеянні, учыненыя падчас знаходжання на пасадзе.

«На неафіцыйныя дзеянні імунітэт не распаўсюджваецца», — сказаў Робертс, адправіўшы справу на разгляд у суд ніжэйшай інстанцыі, каб вызначыць, якое з абвінавачванняў, прад'яўленых былому прэзідэнту, адносіцца да афіцыйнага або неафіцыйных паводзін.

Дональд Трамп назваў гэтае рашэнне перамогай дэмакратыі.

«Вялікая перамога для нашай Канстытуцыі і дэмакратыі. Ганаруся, што я амерыканец!» — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social капслокам.

Чытайце таксама:

Трамп упэўнена перамог Байдэна на дэбатах

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Прычынай правалу Байдэна на дэбатах мог стаць час, у які гэтыя дэбаты праводзіліся

Амерыканскія СМІ назвалі, хто можа пераканаць Байдэна выйсці з прэзідэнцкай гонкі

Дональд Трамп апублікаваў першае відэа ў тыктоку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
2
Кансэрватыўны Старшыня/адказаць/
01.07.2024
Дякувати Богу, я не ультраправий!
0
Дэмакратыя/адказаць/
01.07.2024
Я ўсіх перамагла
0
Наўм Хомскі/адказаць/
01.07.2024
Я замест спадара Байдэна перамагу на выбарах капіталізм
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031